Хмель Ella быў выведзены ў пачатку 2000-х у аўстралійскім штаце Вікторыя. Ён з’яўляецца нашчадкам сям’і еўрапейскіх гатункаў Spalt, а найбліжэйшым ягоным родзічам стаў шырока вядомы хмель Galaxy. Дзякуючы сваім характарыстыкам, Ella можа выкарыстоўвацца як для горычы, так для паху, што робіць яго ідэальным хмелем для розных варыяцыяў IPA. У нашым новым патройным IPA мы выкарысталі найсвяжэйшы хмель 2020 году, які ў піве праявіўся трапічнымі і цытрусавымі адценнямі з выразным профілем грэйпфруту, кветкавымі і вострымі ноткамі.
Цена: 2.20 руб.
О марке
- Алкоголь: 10,0%
- цена за 100 мл
- Пивоварня: Malanka
- Плотность: 20,0%
- Стиль: IPA - Triple
- Горечь: 90 IBU