Калі мы чуем тэрмін neomexicanus, нашыя сэрцы пачынаюць біцца часцей: профіль амерыканскага аўтахтоннага хмелю, які мае дзікую прыроду паходжання, для нас найбольш прывабны. Medusa — увогуле першы такі гатунак, які быў запушчаны ў камерцыйны распаўсюд. Гэта 100-адсоткавы neomexicanus, а ягоная назва адсылае да знешняга выгляду: шматгаловыя шышкі хмелю не падобныя на іншыя гатункі. Medusa утрымлівае невялікую колькасць альфа-кісляў, затое ў ім шмат мірцэну, які надае піву яскравы трапічны профіль. У нашым новым NEIPA Medusa раскрываецца адценнямі гуавы, кавуна, какоса і абрыкоса, якія цудоўна спалучаюцца са шчыльнай соладавай базай, робячы піва падобным на экзатычны сок.
Цена: 2.20 руб.
О марке
- Алкоголь: 10,0%
- цена за 100 мл
- Пивоварня: Malanka
- Плотность: 21,0%
- Стиль: IPA - Triple New England